Об учреждении

Структура, режим работы

РЕЖИМ РАБОТЫ
 
Понедельник
8.00 - 17.00, 18.00 - 20.00
учебные занятия,
факультативные занятия,
спортивные секции
Четверг
8.00 - 17.00, 18.00 - 20.00
учебные занятия,
факультативные занятия,
спортивные секции
Вторник
8.00 - 17.00, 18.00 - 20.00
учебные занятия,
факультативные занятия,
спортивные секции
Пятница
8.00 - 17.00, 18.00 - 20.00
учебные занятия,
факультативные занятия,
спортивные секции
Среда
8.00 - 17.00
учебные занятия,
факультативные занятия
Суббота
9.00 - 13.00
факультативные занятия,
занятия по интересам,
спортивные мероприятия,
культурно-массовые мероприятия
19.00 – 21.00
вечера, дискотеки

Структура УО

История и традиции

Гiсторыя ўтварэння школы

Школа ў вёсцы была адкрыта ў 1922 годзе. Была яна польскай, таму што ў гэты час наша мясцовасць належала Польшчы па Рыжскаму мірнаму дагавору ад 18 сакавіка 1921 г. У школе займаліся дзеці заможных сялян. Выкладаў прадметы адзін настаўнік. Школа была пачатковай: 4 класы. У 4-ты клас хадзілі два гады. Спачатку яна размяшчалася ў доме Фядковіча Міхаіла Андрэевіча.

Хата-школа была падзелена на некалькі пакояў. Самы вялікі і светлы пакой быў месцам правядзення заняткаў. Ён меў асобны ўваход з вуліцы. У 2 маленькіх пакоях жылі: настаўнік і сям'я гаспадара хаты. Была яшчэ невялічкая кухня-сталовая. Настаўнік быў вельмі строгі. Калі вучань не падрыхтоўваўся да ўрока, то заставаўся пасля заняткаў. Для большай упэўненасці, што вучань вучыць, настаўнік яго прывязваў за нагу да стала, а сам або займаўся сваімі справамі, або ішоў на заняткі ў Крайскую школу. Іншы раз гаспадары шкадавалі пасляўрочнікаў -  адвязвалі іх, давалі крыху пагуляць, а потым зноў прывязвалі. Адзін раз ў тыдзень настаўнік пешшу хадзіў у горад Косава, дзе ў яго была знаёмая дзяўчына-настаўніца.
Школу наведвалі дзеці з хутароў.
У 1939 г. ў вёсцы ўстаноўлена Савецкая ўлада і школа становіцца савецкай. Працуюць дзве настаўніцы: Якабсан Алена Андрэеўна і Штэйн Таіса Лейбаўна. На перыяд нямецкай акупацыі школа прыпыніла сваю дзейнасць, але  ўжо ў 1944 г, адразу пасля вызвалення нашай вёскі ад нямецкіх захопнікаў, школа зноў запрацавала. Настаўнікам стаў Струнеўскі Рыгор Іванавіч.
Пасля вайны мясцовыя органы ўлады надаюць вялікую ўвагу развіццю адукацыі.
Ужо ў 1949 г. у вёсцы адкрываецца сямігодка, быў уведзены пяты клас. Будуецца спецыяльнае памяшканне - цяпер гэта дзіцячы сад. Займаюцца дзеці і ў некалькіх дамах вяскоўцаў.
Першым дырэктарам 7-годкі была Дужына Надзежда Мікалаевна, завучам - Упяровец Марыя Данілаўна, піянерскай арганізацыяй кіруе Гапонік Вольга Аляксееўна.
У 1951 г. ў школу прыязджаюць першыя настаўнікі з вышэйшай адукацыяй - Валодзька Алена Ігнатаўна, Фядковіч Валянціна Паўлаўна. Дырэктарам працуе Лявоненка Кірыл Рыгоравіч.
Першы выпуск 7-гадовай школы быў 1952 г.
З 1961 г. школа становіцца 8-гадовай.
10 гадоў (з 1956 г.) ею кіруе Рахуба Міхал Васільевіч, затым Герасіменя Радзівон Фёдаравіч.
У 1969 г. вучні пераходзяць у новы будынак школы (гэта цяперашняя наша школа), яна становіцца сярэдняй. У 1970 г. дырэктарам назначаны Шрубенна Гаўрыла Анудэрпевіч.

 

Завучам працуе Гаціла Ірына Іванаўна. У гэты час школа займае адно з першых месцаў у раёне. Тут праходяць раённыя і абласныя семінары кіраўнікоў і настаўнікаў. У далейшым дырэктарамі былі Пратасавіцкі Л.М., Маркаў У.М., Вашчыла А.І., Соланаў В.Я., Місюра Г.В.. З 2009 г. і па цяперашні час дырэктарам працуе Басалай Аляксандр Сяргеевiч.
Завучамі пасля Кірыковіч І.І. працавалі: Трубенка П.Л., Мілеўская Л.М., Казлоўская Н.У. З 2010 года намеснiкам дырэктара пачала працаваць Iвашчанка Алена Мiкалаеўна.
Ещё в этом разделе