Фінал VII абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”

18.05.2019

18 мая 2019г. у г. Пружаны прайшоў фінал VII абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”, у якім прынялі ўдзел і вучні нашай школы.  Выступленне фальклорных гуртоў нашай школы высока ацаніла журы. Такім чынам, выступленне фальклорнага гурта “Хлапчукі” ДУА “Гортальская СШ” у намінацыі “Фальклорны спеў” адзначана дыпломам, а фальклорны гурт “Гарталяначка” у намінацыі “Фальклорны спеў” узнагароджаны дыпломам 2 ступені (кіраўнік Леановіч Г.І.).

Віншуем вучняў і іх кіраўніка і жадаем ім новых творчых дасягненняў.