Квэст-гульня па правілам дарожнага руху “Бяспечная дарога”

07.09.2019

У суботу , 7-га верасня, з вучнямі пачатковых класаў у школе праводзілася квэст-гульня па правілам дарожнага руху “Бяспечная дарога”. Актыўны ўдзел у гульні прынялі вучні 4-га класа. Праграма гульні складалася з некалькіх станцый:  “Складзі слова”, “Дарожная скрыжаванка”,  “Транспартны пазл”, “Знакі на дарозе” , “ Парушальнікі дарожнага руху”. Усе ўдзельнікі квэст-гульні весела і змястоўна правялі свой шосты школьны дзень, атрымаўшы карысныя веды па правілах дарожнага руху і прафілактыцы дзіцячага траўматызму.