Родны край любі і ведай

24.10.2019

З 21  па 26 кастрычніка ў школе праходзіў тыдзень малой радзімы “Мой родны кут, як ты мне мілы..” Напрацягу тыдня вучні пачатковых класаў наведвалі школьны краязнаўчы музей. Члены гуртка “Юныя экскурсаводы” правялі абзорныя экскурсіі “Родны край любі і ведай”, пад час якіх расказалі вучням некаторыя звесткі аб малой радзіме, паказалі і далі патрымаць у руках некаторыя экспанаты.  Экскурсаводы імкнуліся пераканаць малодшых таварышаў, што веданне гісторыі  сваёй вёскі – абавязак кожнага.

Напрыканцы экскурсій хлопчыкі і дзяўчынкі дзякавалі за экскурсіі і не хацелі пакідаць музей.