Таямніцы роднай мовы

22.09.2022

У ходзе Тыдня роднай мовы ў школе прайшла квэст-гульня "Таямніцы роднай мовы".У гульні прымалі ўдзел вучні 5-6 класаў. Дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра мову, адгадвалі загадкі. Час правялі весела і з карысцю.