Шосты школьны дзень

11.03.2017

Насычаны заўсёды шосты дзень у нашай школе. 11 сакавіка 2017 года ў школе прайшоў турнір па баскетболе, дзе бралі ўдзел вучні 5-11 класаў. У малодшай узроставай групе перамогу атрымалі вучні  6 класа. У сярэдняй узроставай групе перамога дасталася вучням 7 класа. А ў старэйшай групе мацнейшымі былі як заўсёды вучні  11  класа.  ВІНШУЕМ!

         Акрамя спартыўных спаборніцтваў вучні 1 класа правялі конкурс малюнкаў “Вясна прыйшла”. А вучні 2 класа правялі віктарыну “Ці ведаеш ты казкі?”. Вучні 3 класа  наведалі вясновы лес. А старшакласнікі прынялі ўдзел у працоўным дэсанце.  Настаўнікі-моваведы праводзілі факультатыўныя заняткі