Слаўныя сыны Айчыны
09.09.20129 верасня ва ўсіх класах школы прайшла інфармацыйная гадзіна пад такой назвай. На ёй ішла размова пра першадрукара Ф.Скарыну і яго паслядоўнікаў – М.Гусоўскага, С.Буднага і В.Цяпінскага. У Год кнігі гэта вельмі актуальна. Вучням расказалі пра жыцёё і дзейнасць выдатных сыноў Айчыны, паказалі мясціны, адкуль яны родам, зачыталі ўрыўкі з твораў Скарыны. Успомнілі і пра класікаў беларускай літаратуры- Я.Купалу, Я.Коласа і М.Танка, чые юбілеі шырока адзначаюцца ў нашай краіне. Сапраўды, кожны можа сказаць:”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.