Муры старажытнасці

18.04.2012
18 красавіка пазначана ў календары як Дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў. У гэты дзень прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў школы, дзе яны яшчэ раз акунуліся ў атмасферу мінулых гадоў і падзей.
Вучням расказалі пра рэстаўрацыю палаца Пуслоўскіх і сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў г. Косава, палаца Сапегаў у г. Ружаны. Пры гэтым былі паказаны фотаздымкі, дзе выразна відаць, як ідуць рэстаўрацыйныя работы.
Затым размова пайшла пра збудаванні рэлігійнага напрамку. І перш-наперш быў узгаданы старажытны Полацк, чый 1150-гадовы юбілей мы адзначаем у гэтым годзе. Гэта і Мірскі замак, І палац Радзівілаў у Нясвіжы, і Свята-Троіцкая царква ў г.п.Целяханы, і Свята-Паўлаўская царква ў г. Ружаны…Гэта і касцёлы, і капліцы, і сінагогі…
Усюды гісторыя, Але мы не без роду-племені. Мы павінны памятаць пра сваё мінулае, без якога не будзе будучага. Нашых душ карані пачынаюцца яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага. Таму мы свята захоўваем тое, што засталося нам у спадчыну.