Жыві і квітней, Беларусь!

18.04.2012
18 красавіка ў нашай школе прайшоў урок-канцэрт “У краіне Фальклорыі”, прымеркаваны да Году кнігі і Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Вучні пачатковых класаў з задавальненнем спявалі песні, адгадвалі загадкі, знаёміліся з беларускімі песнямі, музычнымі інструментамі, беларускімі народнымі танцамі, развучвалі гульні і гулялі ў іх. На іх тварах ззяла шчаслівая ўсмешка.
 Адметна і тое, што на свяце прысутнічала ўдзельніца фальклорнага  гуртка “Гарталяначка”, вучаніца 5 класа  Галавач Юлія, якая выконвала беларускія народныя песні, а таксама і мясцовыя, аўтэнтычныя. І зноў гучала чароўнае беларускае слова.
Жыві і квітней, Беларусь!