Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!

01.09.2018

1 верасня 2018 года ва ўсіх класах нашай школы прайшоў першы ўрок. У Дзень ведаў і напярэдадні Дня беларускага пісьменства ён прысвечаны Году малой радзімы і прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!”.  Ён яшчэ раз нагадаў аб цудоўным куточку Беларусі – Целяханшчыне,  заклікаў з павагай ставіцца да зямлі нашых продкаў і ганарыцца жыццём у мірнай і незалежнай Беларусі.