Свята Багач

22.09.2018

Багач – свята, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства, свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і адначасова змяшчала абрадава-міфалагічны акцэнт на сацыяльна-абшчынны характар уяўленняў (21 верасня па н. ст.). Багач  лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі.  У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Відавочная магічная скіраванасць абраду на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.Вось з такім цікавым восеньскім святам беларускага народнага календара пазнаёміліся вучні 3-7-х класаў Гортальскай школы у суботу 22-га верасня. Актыўны ўдзел дзеці прымалі ў восеньскіх гульнях, спявалі песні пра хлеб і жніво, танчылі беларускія танцы, адгадвалі нацыянальныя стравы, адным словам, цікава і пазнавальна правялі свой шосты школьны дзень.