Міласэрнасць

29.09.2018

Напярэдадні Дня састарэлага чалавека, 29-га верасня, актывісты школы, члены БРПА і БРСМ прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі “Міласэрнасць”. Вучні наведалі ветэранаў працы, былых работнікаў школы Шульгу Зінаіду Васільеўну, Рак Валянціну Андрэеўну, Купрыянчык Надзею Мікалаеўну, Герасіменю Раісу Сцяпанаўну, Купрыянчык Надзею Дзмітраўну і іншых . Валанцёры прапанавалі пенсіянерам сваю дапамогу па гаспадарцы , уручылі кветкі і  віншавальныя паштоўкі ад прафсаюзнага камітэта школы.