Быць сапраўдным патрыётам

19.01.2019

На карце вялікага свету Яна – як зялёны лісток, Песня гарачага  лета, Жывое вады глыток,

Адвечная калыханка, Душы запаветны куток. Трапеча гарачым ранкам На дрэве нястомны лісток,

А ў навальніцу б’ецца, Нябачна паміж лісця, Як роднае матчына сэрца, Што мне даражэй жыцця.

 

Менавіта такімі словамі пачалася  краязнаўчая гульня “Па старонках гісторыі роднага краю” сярод вучняў 5-6 класаў у шосты школьны дзень. Веданне гісторыі роднага краю – гэта першы і значны паказчык любові да сваёй Радзімы.  Вучні школы заўсёды з цікаўнасцю прыходзяць у суботу, каб паўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. Гэта субота не стала выключэннем.

Удзельнікі старанна слухалі пытанні, каб даць правільны адказ і атрымаць бал. Кожная каманда імкнулася стаць пераможцам. Але ў гэты раз перамагло Сяброўства. Дзеці атрымалі асалоду ад такой гульні і пажадалі, каб такія мерапрыемствы праходзілі як мага часцей.

Віктаровіч Т.М.