Фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”

01.02.2019

Першага лютага ў Цэнтры дзіцячай творчасці г. Івацэвічы праходзіў раённы этап VII абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”, у якім прынялі актыўны ўдзел школы горада і раёна. Дастойна прадставілі нашу школу фальклорныя гурты “Гарталяначка” і “Хлапчукі” , у выкананні якіх прагучалі аўтэнтычныя , каляндарна-абрадавыя песні сваёй мясцовасці :    “Усе дзевочкі ў краскі ідут”, “Коціўса орэшок да по сеножаці”, “Купайло нэчка невэлічка”, “Ой Пэтро Іллю клічэ”. Адзенне адпавядала мясцоваму строю. Раённае журы высока ацаніла выступленне школьных фалькларыстаў.

Леановіч Г.І.