Музей


Характарыстыка

Краязнаўчага музея ДУА “Гортальская СШ”

Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

 

Музей заснаваны ў верасні 2007 года пад кіраўніцтвам  Капыціч Зоі Сцяпанаўны.

Плошча экспазіцыі складае 4,5* 9 м., знаходзіцца ў асобным классным пакоі на першым этажы. Памяшканне мае тры акны, якія плотна закрыты цёмным матэрыялам.

Экспазіцыйная дзейнасць музея.

Экспазіцыі:

1) “Мая Радзіма- Беларусь”;

2) “Гісторыя вёскі, быт вяскоўцаў”;

3) “Прырода роднага краю”;

4) “Вёска і вайна”;

5) “Калгаснае жыццё”;

6) “Гісторыя школы”.

У 2018 годзе адна з экспазіцый была прысвечана вязням нашай вёскі. Экспазіцыя змяшчала фотаздымкі вязняў, іх лісты дадому і ўспаміны.

У 2019 годзе было дзве экспазіцыі: «Пачатак вайны і жыхары аг. Гортоль», «Уклад нашых аднавяскоўцаў у вызваленні Беларусі». Былі прадстаўлены фатаграфіі, успаміны, узнагароды.

Арганізоўваюцца тэматычныя выставы: «Моманты Вялікай Айчыннай вайны», «Мы перамаглі», «Вязні і партызаны роднага краю», «Яны нашы дзядулі, прадзеды, бабулі, прабабулі»,”Традыцыі і святы аднавяскоўцаў”.

Фондавая работа

Пастаянна праводзіцца пошук, камплектаванне і ўлік асноўных экспанатаў.  Для гэтага праводзяцца музейныя экспедыцыі. Неаднаразова ў школе аб’яўляюцца акцыі “Спраў добрых след, цяпло і свет”. Так у музей былі перададзены на пастаяннае захоўванне нямецкія нажніцы, якія былі прывезены ў якасці трафея адным з удзельнікаў вайны аг. Гортоль ў 1945 годзе.

Была зроблена картатэка ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны аг.Горталь і в.Соміна. Пры падтрымцы стараст названых населеных пунктаў былі зроблены і аформлены фотаздымкі ветэранаў.

Савет музея вядзе дакументацыю па ўліку экспанатаў: інвентарная кніга, а таксама афармляюцца картачкі музейных прадметаў.

 

Даследчая і асветніцкая дзейнасць

Вельмі актыўна вучні школы займаюцца навукова-даследчыцкай дзейнасцю. Прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах і акцыях. Вучні школы ўцягнутыя ў актыўную пошукавую, даследчую, краязнаўчую дзейнасць. Вялікая ўвага надаецца вывучэнню гісторыі вёсцы, біяграфій землякоў, якія праславіліся ратнымі або працоўнымі подзвігамі. У ходзе пошукавай і даследчай працы музея вучні вывучаюць гісторыю роднага краю, знаёмяцца з цікавымі людзьмі, зноў і зноў пераконваюцца ў тым, якой дарагой цаной заваявана перамога ў вайне, і як важна берагчы мір на зямлі.

Неабмежаваны магчымасці выкарыстання матэрыялаў школьнага музея ў пазакласнай рабоце. Вось некаторыя з іх:

-урокі мужнасці з удзелам ветэранаў  працы;

--правядзенне «Вахты памяці», аперацыі «Клопат»;

- арганізацыя і правядзенне разнастайных мерапрыемстваў на базе школьнага музея (прысвячэнне ў важатыя, прыём у Рэспубліканскую піянерскую арганізацыю, уручэнне БРСМ, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, урокі мужнасці і іншыя). Найбагатыя матэрыялы музея выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі, пры правядзенні класных гадзін, урокаў міру, ўроках-даследаваннях музейных дакументаў.

Вялікія магчымасці музея, як экскурсійнага цэнтра не толькі школы, але і свайго рэгіёну. На базе музея праводзяцца:

- тэматычныя гутаркі лектарскіх групы з рознымі класамі школы

- тэматычныя і аглядныя экскурсіі па экспанатаў музея

-арганізуюцца тэматычныя выставы, прымеркаваныя да знамянальных дат «75 гадоў Івацэвіцкім раёне», «Брэсцкая вобласць: людзі, падзеі, славутасці», «Служыць Айчыне ганарова і годна», «Афганістан ў лёсе маёй сям'і», «І памятае свет выратаваны», «Памяць, якая нас аб'ядноўвае»

  • Знаёмства бацькоў, жыхароў і ўсіх жадаючых з матэрыяламі музея.
  • Школьны музей – цэнтрпатрыятычнагавыхаваннянавучэнцаў. Тут арганізуюцца:

- сустрэчы з ветэранамі ВАВ і працы;

  • Ппыняцце лепшых вучняў у піянерскую арганізацыю, у члены БРСМ;
  • збор матэрыялаў па наяўных экспанатаў;
  • вывучэнне жыцця і подзвігаў землякоў – абаронцаў Айчыны;
  • удзел у разнастайных абласных і рэспубліканскіх конкурсах, акцыях «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», патрыятычных акцыях;
  • удзел у конкурсах музеяў устаноў адукацыі.

 

Вынікі ўдзелу музея ў конкурсах

2018 год:

Грамата аддзела па адукацыі за высокія дасягненні ў раённай краязнаўчай алімпіядзе;

Андрэйчук Яна, Барсук Вікторыя, Фядковіч Вікторыя, Шпакоўская Анастасія атрымалі дыплом 2 ступені ў раённым этапе  рэспубліканскага конкурса віртуальных маршрутаў па мясцінах воінскай славы “Дарогамі вайны” з работай “У кожнага была свая вайна”;

Андрэйчук Яна, Барсук Вікторыя, Фядковіч Вікторыя, Шпакоўская Анастасія сталі лаурэатамі абаласнога  этапа  рэспубліканскага конкурса віртуальных маршрутаў па мясцінах воінскай славы “Дарогамі вайны” з работай “У кожнага была свая вайна”;

Андрэйчук Яна, Барсук Вікторыя, Шпакоўская Анастасія атрымалі дыплом 3 ступені ў раённым этапе конкурса “Спадчына Беларусі” ў намінацыі “Духоўная культура”;

кіраўнік музея,Віктаровіч Т.М., атрымала дыплом 3 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса на лепшы праект па арганізацыі шостага дня “Цеплыня нашых сэрцаў роднаму куточку”.

2019 год:

Фядковіч Вікторыя атрымала дыплом 3 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса навукова-даследчых краязнаўчых работ;

вучні ДУА “Гортальская СШ” атрымалі дыплом 2 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Не змеркне летапіс перамог”;

Клімчук Кацярына  адправіла матэрыял на VI Тураўскія Епархіальныя Адукацыйныя Чытанні на тэму “Вялікая Перамога:спадчына і нашчадкі”.

2020 год:

Кіраўнік музея атрымаў дыплом 1 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Их подвиг мы в сердце храним» у на мінацыі “Лепшы музей ваенна-гістарычнага профілю”, у гэтым жа конкурсе быў атрыманы дыплом 3 ступені ў намінацыі “Музейны адукацыйны праект”;

Клімчук Кацярына атрымала дыплом 1 ступені ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Скарбы маёй сям’і” ў намінацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў…”;

Члены аб’яднання па інтарэсам “Юныя экскурсаводы” атрымалі дыплом 2 ступені  ў раённым этапе рэспубліканскага конкурса “Духоўныя каштоўнасці рэгіёну ў змесце дзейнасці музеяў” у намінацыі “Крыніцы духоўнасці”;

Клімчук Кацярына прыняла ўдзел у марафоне грамадзянска-патрыятычных спраў да 75-годдзя Перамогі “Гэта патрэбна не мёртвым, гэта патрэбна жывым”.

 

Работа аб’яднанняў па інтарэсах на базе музея

“Юныя экскурсаводы”.

 

Склад савета музея

Віктаровіч Таццяна Мікалаеўна – кіраўнік музея, старшыня Савета музея;

Бінкоўская Кацярына Фёдараўна -  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Перахвал Людміла Фёдараўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры;

Фядковіч Вікторыя – вучаніца 10 класа;

Барсук Вікторыя – вучаніца 10 класа;

Дзягцярык Улада – вучаніца 7 класа;

Клімчук Кацярына – вучаніца 7 класа;

Барсук Дар’я – вучаніца 5 класа.

 

СМІ аб музеі

Кіраўнік музея, Віктаровіч Т.М., у красавіку 2019 года адправіла матэрыял на конкурс “Франтавы альбом”. Па выніках конкурса ў сёмым нумары газеты “7 дзён” ад 13 лютага 2020 года быў надрукаваны артыкур “Цана кожнага кавалка хлеба”.

 

 

Кіраўнік музея                          Т.М.Віктаровіч