Мая Радзіма

18.01.2020
18 студзеня на базе ДУА “Гортальская СШ” сярод каманд “Пярун”, “Маланка” і “Купалінка” адбылася квэст – гульня “Мая Радзіма”.

Мэта гэтага мерапрыемства – гэта выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну. Дзякуючы пытанням гэтай гульні, удзельнікі змаглі праявіць цікавасць да мінулага і сучаснага нашай краіны. Былі распрацаваны рубрыкі “Міфы Беларусі”, “Беларускія народныя святы і абрады”, “Імёны з мінулага”, “Раслінны і жывёльны свет Беларусі” і шмат іншых рубрык. Перамогу атрымала каманда “Пярун”.