Масленіца

29.02.2020
Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое прымеркавана да адыходу зімы і сустрэчы вясны, а бліны – абавязковы атрыбут свята, сімвал сонца. якога так не хапае зімой.

У нашай школе Масленіца адзначаецца кожны год. Вось і ў гэтым годзе 29-га лютага, у суботні дзень школу наведалі вучні і настаўнікі, якія весела і дружна праважалі Зіму і зазывалі скарэйшы надыход Вясны. На свяце бавіліся разнастайныя гульні, гучалі песні, выконваліся прыпеўкі і, канешне, па традыцыі, адбывалася частаванне масленічнымі блінамі.