Ці ведаеш ты свой край

26.09.2020

З  21 па 26 верасня ў школе праходзіў тыдзень турызму і краязнаўства. Не засталіся ўбаку і вучні малодшых класаў. У суботу для іх ладзілася віктарына “Ці ведаеш ты свой край”. Спаборнічалі ў веданні малой Радзімы, краіны каманды хлопчыкаў 3 класа і дзяўчынак 4. Дзеці паказалі добрае веданне гістарычных і геаграфічных адметнасцяў Беларусі, не саступалі адзін аднаму нават права на пазачарговы адказ. Удзельнікі паказвалі на карце гарады, вобласці, буйныя рэкі. З задавальненнем адгадвалі загадкі, выконвалі тэставыя заданні і чыталі вершы аб Радзіме. З аднолькавымі выніковымі баламі і добрым настроем дзеці пакінулі школу, каб у наступную суботу зноў вярнуцца на цікавыя мерапрыемствы.