Падарунак сваімі рукамі

03.10.2020

Дзень маці займае асаблівае месца сярод іншых свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне. Бо ніхто не можа заставацца раўнадушным да свайго самага блізкага, роднага чалавека – Маці. Таму 3 кастрычніка 2020 года , у шосты школьны дзень, яшчэ задоўга да адзначаемага свята, вучні пачатковых классаў разам з настаўніцай Купрыянчык І.А. рыхтавалі святочныя паштоўкі “Падарунак сваімі рукамі”, каб потым уручыць іх любым, мілым, дарагім матулям ці бабулям.