Пажаданні для матулі

10.10.2020

Упэўнена можна сцвярджаць, што самым знакавым святам кастрычніка для ўсіх беларусаў,  з’яўляецца Дзень Маці. У нашай школе, напярэдадні гэтага цудоўнага свята, у суботні школьны дзень, праводзілася акцыя “Пажаданні для матулі”, у якой прынялі ўдзел дзяўчынкі і хлопчыкі 4-7 класаў. Свае шчырыя,  душэўныя пажаданні матулям вучні напісалі на папяровых кветках і сардэчках, якія замацавалі на ватмане.