Падарунак для матулі
16.10.2021Дзень Маці займае асабовае месца сярод іншых свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, бо ніхто не можа заставацца раўнадушным да свайго самага блізкага, роднага чалавека – Маці. Таму шаснаццатага кастрычніка 2021 года, у шосты школьны дзень, у рамках Тыдня Маці, вучні другога класа, разам з настаўніцай Купрыянчык Ірынай Аляксееўнай рыхтавалі святочныя паштоўкі “Падарунак для матулі”, каб потым уручыць іх любым, мілым , дарагім матулям ці бабулям.