Мама, мілая мая

16.10.2021

Сёння, 16 кастрычніка, вучні 1 класа прыйшлі, каб завяршыць тыдзень, прысвечаны самаму дарагому чалавеку на Зямлі – Маме. Яны ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Мама мілая мая!” На працягу тыдня першакласнікі рабілі падарункі для мамы, расказвалі аб прафесіях сваіх мам. Дзяліліся сваімі назіраннямі за мамай: што яна любіць апранаць, якую прычоску носіць, якія ў мамы валасы і вочы. А сёння дзеці малявалі сваіх мам. Яны вельмі стараліся, каб мама атрымалася прыгожай.

Маргарыта Галавач яшчэ намалявала яшчэ і букет для сваёй любай матулі.

поделиться в: