Калядны каляндар

18.12.2021

18 снежня ў школе прайшла інтэлектуальная гульня  “Калядны каляндар”. У гульні прынялі ўдзел вучні 6-9 класаў, якія палдзяліліся на дзве каманды: “Валошкі” і “Стакроткі”. У час правядзення мерапрыемства вучні папоўнілі веды аб традыцыях святкавання Каляд і Новага года. Даведаліся, што такое куцця, пазнаёміліся з біблейскімі сюжэтам, успомнілі батлейку, паспрабавалі спяваць калядныя песні.

У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі. Перамагла дружба.