Радзіма мая – Беларусь!

26.03.2022

У суботу, 26 лютага, вучні нашай школы мелі магчымасць праверыць свае веды аб Радзіме. Для іх праводзіўся эрудыт-круіз “Радзіма мая – Беларусь”. У падарожжа па станцыях адправіліся каманда  дзяўчынак “Валошкі” і хлопчыкаў “Дзмухаўцы”. На першым прыпынку “Архітэктурныя шэдэўры” дзецям было прапанавана па выявах пазнаць славутыяаб’екты архітэктуры. Другім прыпынкамсталі “Нашы святы”. Дзеці па жэрабюатрымоўвалі карткі з датамі і называлі адпавядаючыя ім дзяржаўныя святы Беларусі. “Гарады Беларусі” неабходна было знайсці і адзначыць на карце рэспублікі. Прыпынак “Славутыя асабы” прайшоў у фармаце “веру-не веру”. Завяршальным стаў конкурс “Родныя словы”, дзе  гульцы перакладалі  з беларускай на рускую  мову. З невялікай перавагай у тры балы  перамогу святкавала каманда “Валошкі”.

Адпачывайце цікава і з карысцю!