У гасцях у беларускай казкі

26.03.2022

У суботу, у Дзень дзіцячай кнігі, вучні першага класа ўдзельнічалі ў віктарыне “У гасцях у беларускай казкі”.

Самымі актыўнымі знаўцамі беларускіх казак былі Віктаровіч Міхаіл і Капыціч Ксенія. Яны ведаюць назвы казак. Угадвалі герояў казак і іх выказванні. Вучні называлі чарадзейныя прадметы, якія сустракаліся ў казках. Пасля віктарыны вучні з радасцю інсцэніравалі беларускую народную казку “Зайкава хатка”. Ім вельмі спадабалася. Нават паступілі прапановы, якія казкі можна праінсцэніраваць.

Завяршыўся дзень дзіцячай кнігі размалёўваннем казачных эпізодаў.