Гульні на свежым паветры

09.04.2022

З 4 па 9 красавіка ў школе праходзіў тыдзень здароўя. Для вучняў 1 класа былі праведзены гутаркі “Што дапамагае нам расці” і “Здароўе – гэта твой поспех”. У завяршэнні тыдня, у субботу спланаваны “Гульні на свежым паветры”. Але з-за дажджлівага надвор’я гульні праводзіліся ў спартыўнай зале і  ў класе.

Дзеці з задавальненнем пагулялі ў гульні “Гусі-гусі”, “Чай-чай-выручай”. Развучылі гульню “Каршун і наседка”. Лепшай наседкай быў Васілевіч Слава, а ўдалым каршуном Віктаровіч Міша.

У класе пагулялі ў гульню “Кветкі і матылі”, у якой неабходна было пад музыку кружыцца, а калі музыка сціхне, заняць “стул-кветку”. Пасля гульняў дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі. Абмяркоўвалі свае ўдачныя і не вельмі ролі ў гульнях.