Пагуляем у родное слова

21.05.2022

У добразычлівай атмасферы ў школе  прайшла квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова”. Мерапрыемства накіраванае на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне  ў школьнікаў павагі да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел  выхаванцы 506 класаў. Вучні разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, спаборнічалі ў моўных конкурсах, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. Кожны выхаванец у сваім сэрцы  ўмацаваў любоў да роднай мовы. Гульня зацікавіла ўдзельнікаў духам спаборніцтва і магчымасцю даведацца штосьці новае.