Прапаганда здаровага ладу жыцця

08.10.2022

У суботні дзень, які праходзіў па тэме “Прапаганда здаровага ладу жыцця”, з вучнямі другога класа праведзена пазнавальная гульня “Здароў’е – гэта здорава!” Гульня праходзіла па чатырох накірунках: “Заняткі спортам”, “Рэжым дня”, “Правільнае харчаванне” і “Загартоўванне”. Вучні адгадвалі загадкі на спартыўную тэму, складвалі свой рэжым дня. Гулялі ў гульню “Вяршкі і карэньчыкі” і “Карысныя прадукты”. Таксама пазнаёміліся з правіламі загартоўвання. У заключнай частцы гульні вучні зрабілі малюнкі “Як я берагу сваё здароўе”.