Навагоднія цуды сваімі рукамі
30.11.2024У суботу 30 лістапада жадаючыя мелі магчымасць наведаць творчую майстэрню “Навагоднія цуды сваімі рукамі”. Дзеці з захапленнем майстравалі 3D-цацку. Любімыя віды дзейнасці: маляванне, выразанне і канструяванне з паперы не пакінулі нікога абыякавым. Затым было прапанавана даць назву сваёй кампазіцыі.
“Зімовая ноч”, “Зорная ноч”, “У чаканні цудаў”, “Ноч перад Калядамі” і, канешне, фаварыт – “Навагодняя ноч”. Відавочна, што недалёкія ўжо святы хвалююць думкі і сэрцы дзяцей.