Акцыя “Беларусь помніць. Беларусь ганарыцца”

04.05.2019

Набліжаецца свята, якое закранае амаль што ўсе сем’і, - гэта Дзень Перамогі. Для кожнага грамадзяніна сваёй краіны  - гэта вельмі хвалюючы дзень. Дзень, калі патрэбна аддаць сваю павагу тым, хто змог захаваць для нас блакітнае неба і яснае сонейка.

Таму ў шосты дзень суботні дзень вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Беларусь помніць. Беларусь ганарыцца”.  На працягу дня спачатку рыхтаваліся ўпрыгожванні да Дню Перамогі. А ўжо затым яркімі фарбамі зазіхацелі вокны. Гэта як памяць моладзі аб тых жудасных падзеях і заклік, што трэба берагчы мір.