«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі»

02.09.2019

Гэта тэма першага урока, які прайшоў ва ўсіх классах нашай школы. Цудоўныя словы з верша «Беларусь маладая» песняра беларускага народа Янкі Купалы сугучны з тэмай  Года малой радзімы, яны падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

З любоўю і гонарам гаварылі настаўнікі і вучні на першым уроку пра сваю краіну і яе герояў, пра павагу да свайго народа, пра дасягненні сваей радзімы, што спрыяе развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці падрастаючага пакалення, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разуменню таго, што Беларусь – суверэнная краіна, якая глядзіць не толькі ў будучыню, але і беражэ памяць аб мінулым.