Семінар намеснікаў дырэктароў па ВР

12.03.2020

12 сакавіка 2020 года на базе ДУА “Гортальская СШ” адбыўся семінар намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце на тэму “Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы ў пазаўрочны час”.

Удзельнікаў семінара ўрачыста сустрэлі навучэнцы і кіраўніцтва школы. Далей для гасцей была праведзена экскурсія ў школьны музей.

Намеснік дырэктара па ВР, Бінкоўская К.Ф., прадставіла відэа-даклад па тэме семінара, дзе была адлюстравана  работа школы ў гэтым накірунку. 

Самым яркім і запамінаючым момантам стала “Фальклорная талака” – выступленне дзіцячых фальклорных гуртоў нашай школы “Гарталяначка” і “Хлапчукі”, дзе навучэнцы паказалі фрагмент вясельнага абрада “Упрыгожванне каравая”, перадаўшы асаблівасці мясцовай гаворкі. Разам з фальклорна-этнаграфічным калектывам “Гарталянка” Гортальскага СДК навучэнцы нашай школы спявалі мясцовыя і абрадавыя песні. 

 Развіццё народных традыцый, лёс духоўнай спадчыны ў многім залежыць ад маладога пакалення, таму настаўнікі нашай школы надаюць  вялікую ўвагу далучэнню дзяцей да пераемнасці, захавання, развіцця традыцыйнай спадчыны.

Наша спадчына – гэта сапраўдны скарб, які дапамагае сфарміраваць асобу, здольную стаць актыўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры, сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.