Беларусь-краіна адзінства і згоды

17.09.2021

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Такое рашэнне прынята, каб з’яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. У нашай школе, з гэтай святочнай нагоды, для лідэраў і актывістаў грамадскіх аб’яднанняў праводзіўся круглы стол “Беларусь-краіна адзінства і згоды” у якім прынялі ўдзел дырэктар школы Крэнь І.Ф., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Івашчанка А.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Віктаровіч Т.М., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і член ГА “БРСМ” – настаўніца хіміі Гаргун В.М.

Усе ўдзельнікі круглага стала пазнаёмілся з гісторыяй стварэння Дня адзінства, паслухалі беларускія і мясцовыя песні ў выкананні фальклорнага гурта “Гарталяначка”, пачулі добрыя і шчырыя віншаванні ад гасцей.Патрыятычнае выхаванне сучасных школьнікаў павінна стаць той сілай, якая яднае і дапамагае вырасціць пакаленне сапраўдных патрыётаў, якія любяць сваю Радзіму не на словах, а на справе.