Чараўніца Восень

03.11.2021

Падчас восеньскіх вакацый, трэццяга лістапада, для вучняў 2-га класа  педагогам-арганізатарам і класным кіраўніком было праведзена дзіцячае свята “Чараўніца-Восень”. Дзеціз задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у гульнях,конкурсах і віктарынах, пазнаёміліся са святамі народнага календара восеньскага цыкла: “Дажынкі”, “Багач”, “Пакровы”, “Дзяды”. На свяце была арганізавана выстава садавіны і гароднны. У выкананні другакласнікаў гучалі беларускія народныя песні і песні пра восень. Не толькі весела і цікава. але і пазнавальна правялі свой вольны час дзеці на канікулах.