Велатурызм

09.09.2017

У суботу, 9 верасня,  школа сабрала шмат дзяцей на спаборніцтвы па велатурызму. Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Кожны з удзельнікаў з усіх сіл стараўся праехаць дыстанцыю як мага хутчэй і без памылак. Хацелася б адзначыць, што дзяўчынкі прайшлі паласу перашкод нараўне з хлопчыкамі.

У панядзелак на лінейцы пераможцаў чакае ўзнагароджванне.