Чарговыя перамогі

10.03.2017
10 сакавіка 2017 года ў інстытуце тэалогіі  прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі, дзе  прымалі пераможцаў конкурса творчых літаратурных работ,  пераможцаў конкурса  доследных работ, прымеркаванага да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынай. Вучні школы ўжо ў шосты раз былі адзначаны дыпломамі.  Дыплом другой ступені ў намінацыі “Публіцыстыка”  атрымала вучаніца 5 класа Юнчык Ганна за нарыс пра Хатынь. А вучаніца 6 класа Дзягцярык Ксенія атрымала дыплом другой ступені за доследную работу “Яе Вялікасць Кніга…і  Францыск Скарына”. У канферэнцзале Нацыянальнай бібліятэкі пераможцам былі ўручаны дыпломы і падарункі. Затым была экскурсія ў Музей кнігі, паказаны выыставы карцін У.Авілава, студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта мастацтваў.  Паказана была  экспазіцыя па перапісванню кніг  “Скрыпторыя”   часоў Еўфрасінні Полацкай і шмат чаго іншага.  Затым быў канцэрт хлопчыкаў скрыпачоў “Сугучча” гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка і  дзіцячага харавога  калектыва пры Нядзельнай школе мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра. Стомленыя, але задаволеныя мы вярнуліся дамоў.