Спартыўныя баталіі

24.02.2017

24 лютага 2017 года ў нашай школе ўжо ў шосты раз адбыліся спартыўныя спаборніцтвы на прызы ААТ “Горталь”, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі навучэнскай і працуючай моладзі вёсак Горталь, Соміна і  Краі. Барацьба была ўпартай ва ўсіх відах спаборніцтваў: валейболе, баскетболе, тэнісе і шашках. У выніку першымі аказаліся прадстаўнікі вёскі Краі. Другое месца заваявалі прадстаўнікі вёскі Горталь. А трэцяе места дасталося прадстаўнікам вёскі Соміна.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!