Бацькоўскі сход

22.02.2017
22 лютага 2017 года ў школе  прайшоў бацькоўскі сход, на якім вырашаліся актуальныя пытанні школьнага жыцця. З дакладамі выступілі дырэктар школы А.С.Басалай, які расказаў пра асноўныя задачы школы. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце  А.М.Івашчанка азнаёміла бацькоў з рэйтынгам паспяховасці вучняў па класах. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.М.Мілеўская расказала, як і што трэба рабіць бацькам, каб дзіця не страціла цікавасці да вучобы. Затым былі вырашаны арганізацыйныя пытанні. Бацькам была паказана святочная  канцэртная праграма, падрыхтаваная вучнямі школы.