Запомнім назаўсёды

14.02.2017

14 лютага 2017 года ў школе прайшла сустрэча з воінам-афганцам Галавачом В.С., які працуе ў нашай школе. Сустрэчу наладзілі  педагог-арганізатар Леановіч Г.І., класны кіраўнік 11 класа Куцко Д.А. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мілеўская Л.М. Рабяты  з цікавасцю слухалі ўспаміны Васіля Сяргеевіча. Ён расказваў пра сваіх сяброў, з якімі яму давялося выконваць  свой   абавязак  - інтэрнацыянальны доўг  у невядомай краіне.   Гучалі песні ў выкананні Куцко Д.А, падчас выканання якіх у  В. С.Галавача з вачэй  каціліся слёзы. Рабяты задавалі пытанні, а Васілій Сяргеевіч адказваў. Закончылася сустрэча  ўручэннем падарунка і  агульным выкананнем песні.

Мы запомнім назаўсёды подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў.