Трагедыя і доблесць Афгана

13.02.2017

13 лютага 2017 года ў нашай школе прайшла  агульнашкольная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная чарговай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. На лінейцы размова ішла пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія родам з нашай вёскі. Вучні чыталі вершы пра   падзеі ў далёкай краіне. У канцы гадзіны прачытала свой верш “Афганістан” намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.М.Мілеўская. Закончылася лінейка песняй пра герояў Афганістана, якую выканаў  настаўнік фізічнай культуры і здароўя , класны кіраўнік 11-га  і 5-га класаў Д.А.Куцко.