Добры дзень, школа!

01.09.2016
1 верасня 2016 года ў нашай школе прайшло свята першага званка. Па традыцыі на лінейку былі запрошаны бацькі, прадстаўнікі розных арганізацый. Слова для прывітання даецца дырэктару школы Басалаю А.С. Затым слова мае завуч школы Івашчанка А.М., якая расказала аб рабоце школы ў гэтым навучальным годзе. Вітаюць вучняў і бацькі. Затым слова бяруць першакласнікі, а потым выпускнікі. Гучыць прершы званок і ўсе ідуць на ўрок ведаў .