Акцыя “Памяць жыве”

22.06.2016

22 чэрвеня 2016 года ў нашай школе таксама прайшла акцыя “Памяць жыве”. Вучні школы, настаўнікі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам, а таксама  да брацкай магілы на мясцовых могілках.

 Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мілеўская Людміла Міхайлаўна  нагадала ўсім пра 22 чэрвеня 1941 года і сказала, што мы павінны хвілінай маўчання ўшанаваць памяць загінуўшых на вайне.  Разам з намі была і Старавойтава Кацярына Пятроўна, бацька якой загінуў на вайне.

Памяць жыве!