Бывай, дзяцінства! Добры дзень, юнацтва!

10.06.2016

10 чэрвеня 2016 года ў школе прайшоў выпускны вечар пад такой назвай. Сёлета школу пакінулі 13 вучняў. Адна выпускніца – Шляжка Дар’я – скончыла школу з залатым медалём. Вельмі хвалючым быў момант уручэння  атэстата і медаля.  А потым была дыскатэка, гульні, сустрэча ўсходу сонца, апошнія развітальныя словы.

У добры шлях, выпускнікі!