Апошні званок

31.05.2016
30 мая 2016 года ў школе прайшоў традыцыйны апошні званок для вучняў школы, на які былі запрошаны вучні, бацькі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. З прывітальным словам да выпускнікоў   звярнуліся дырэктар школы А.С.Басалай, завуч А.М.Івашчанка, бацькі, класны кіраўнік Д.А.Куцко.   А затым слова даецца першакласнікіам і выпускнікам. Узлятаюць увысь паветраныя шары, выпускнікі танцуюць свой танец. Гучыць апошні школьны званок, які кліча выпускнікоў на апошні урок “Быць на зямлі Чалавекам”.