Віншуем з перамогай!

19.05.2016
19 мая 2016 года ў Мінску ў інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы  прайшло чарговае ўзнагароджванне вучняў школ Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у конкурсе літаратуразнаўчых і краязнаўчых работ “Святыні Беларусі: пакуты і перамогі”. Вучаніца 11 класа нашай школы  Сауціна Вікторыя  атрымала дыплом другой ступені за работу “Хрысціянскія каштоўнасці і каштоўнасці патрыятызму”. А кіраўнік Мілеўская Л.М. атрымала падзяку за падрыхтоўку вучнёўскіх работ да Беларускага конкурсу, які праводзілі сумесна ДУА “Інстытут тэалогіі  імя святых Мяфодзія і Кірылы” БДУ, Міністэрства культуры РБ, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Сінадальны паломніцкі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы.
       ВІНШУЕМ, ВІКТОРЫЯ!  ВІНШУЕМ, ЛЮДМІЛА МІХАЙЛАЎНА!