МЫ – ПІЯНЕРЫ!

18.05.2016
18 мая 2016 года ў нашай школе было свята: вучняў 4 класа прымалі ў  рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай аргаанізацыі. Адбывалася гэта падзея ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам. Павіншаваць вучняў прыйшлі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.М.Мілеўская, класны кіраўнік І.А.Купрыянчык і стараста аг.Горталь В.А.Якімовіч. Усе яны павіншавалі вучняў з уступленнем у рады БРПО і пажадалі ім горда несці званне піянера.