Хутка Новы год…

08.12.2012
8 снежня ў школе былі чуваць дзіцячыя галасы. Гэта вучні малодшых класаў і сярэдняга звяна прыйшлі ў школу, каб прыняць удзел у конкурсе малюнкаў і плакатаў  да Новага года. Як стараліся рабяты! Малюнкі і плакаты былі вывешаны ў вестыбюлі школы, каб усе маглі пабачыць іх і ацаніць. Галоўнае – радасць і задавальненне ад таго, што твой малюнак ці плакат бачыць уся школа!