Мы вучымся і адпачываем

15.05.2012
15 мая ў нашай школе прайшоў ранішнік пад назвай “Кніга – лепшы сябар” для вучняў пачатковай школы, прысвечаны Году кнігі. Мерапрыемства было цікавае, змястоўнае, развіваючае і актуальнае. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, разгадвалі загадкі, інсцэніравалі ўрыўкі з любімых твораў на роднай мове.
На свяце прысутнічалі бацькі і настаўнікі. Каралева Кніга засталася вельмі задаволенай тым, як вучні выступалі і што яны ведаюць пра сваю Радзіму.
Дзеці паказалі сябе знаючымі чытачамі, якім вядомы і творы, і героі кніг.