Гучы і спявай, наша родная мова!

21.3.2012
Менавіта так называлася літаратурная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, якая праходзіла ў нашай школе 21.03.2012. У ёй бралі ўдзел вучні 5-11 класаў. На роднай мове гучалі вершы, песні. Школьнікі з задавальненнем слухалі іх. На іх тварах былі бачны радасць, захапленне і гордасць за родны край, родную мову, родныя словы. Працягам стала і другая літаратурная гасцёўня, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа “Купала і Колас – наш гонар, сумленне і слава”. Зноў чыталіся вершы і спяваліся песні на словы нашых юбіляраў. Вучні зразумелі, што родную мову нішто не заменіць. Таму мы ўпэўнены, што беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць. 
Гучы і спявай, наша родная мова!