Паважай дарожны знак

13.10.2018

У суботу, 13 кастрычніка , з вучнямі пачатковых класаў у школе праводзілася гульня-практыкум па правілам дарожнага руху “Паважай дарожны знак”. Актыўны ўдзел у гульні прынялі вучні 3-га класа. Праграма складалася з некалькіх этапаў: віктарыны “Зялёны знак”, акцыі “Намалюй знакі”, пазнавальна-забаўляльных гульняў “Тры агеньчыка светлафора”, “Дазваляецца – забараняецца” , “ Скрыжаванне загадак”. Усе ўдзельнікі гульні-практыкума  весела і змястоўна правялі свой шосты школьны дзень  атрымаўшы новыя веды па правілах дарожнага руху.

 

(Купрыянчык І.А.)